Гомель
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Шаблён:Test-WP/be/Горад
Гомель (па-руску: Гомель) - другі па велічыні горад Беларусі, цэнтр Гомельскай вобласці. Насельніцтва складае 481,000 чалавек (па дадзеных 2005 году). Гомель размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны, на правым беразе ракі Сож, недалёка ад мяжы з Украінай. Гомель моцна пацярпеў у 1986 годзе ад Чарнобыльскай катастрофы. Тэрыторыя гораду і ваколіцаў была забруджана радыяцыйнымі выкідамі. Не зважаючы на гэта, людзі працягваюць жыць у горадзе.
Дакладная дата заснавання Гомеля невядомая. Упершыню згадка пра горад з'яўляецца ў 12-ым стагоддзі. Тым не менш, афіцыйным годам заснавання лічыцца 1142 год. У 1854 годзе Гомель быў аб'яднаны з Беліцай, невялічкім горадам, размешчаным на левым беразе Сожа.
У 19-ым стагоддзі больш за палову насельніцтва гораду складалі яўрэі. Гэта было звязана з устаноўленай расійскім урадам мяжой аселасці яўрэяў. На пачатку Вялікай Айчыннай Вайны ў горадзе жылі каля 50 тысяч яўрэяў, што складала ажно 30% усяго насельніцтва. Падчас вайны большасць мясцовых яўрэяў былі знішчаныя нацыстамі.
Вядомы матэматык, Леў Генрыкавіч Шнірэльман быў нараджэнцам Гомеля.