Ледавік Фокса
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ледавік Фокса (англійская: Fox Glacier; маоры: Te Moeka o Tuawe) — ледавік у Нацыянальным парку Вэстленд на Паўднёвым востраве Новай Зеландыі. Назву атрымаў у 1872 годзе ў гонар тагачаснага прэм'ер-міністра Вільяма Фокса ў час яго візіту. На працягу прыкладна 100 год ледавік паступова адступаў, пачынаючы з 1985 года кожны дзень спаўзае на 40 сантыметраў. Як і яго сусед, ледавік Франса-Іосіфа, ледавік Фокса бярэ свой пачатак у Новазеландскіх Альпах (Паўднёвыя Альпы). Выцякае праз раку Фокс у мора. Ледавік лёгкадасягальны для турыстаў праз пасёлак Фокс Гласіер.
[рэдагаваць] Відэаматэрыялы
- YouTube: Ледавік Фокса, панарамны агляд
(Даўжыня 0:36)
- YouTube: Панарама з вышыні птушынага палёту
(Даўжыня 3:18)