Ураган у Апіі 1889
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
УРАГАН У БУХЦЕ АПІЯ 1889, ураган у раёне а-воў Самоа, у т. л. бухты і порту Апія, 15 — 16.3.1889.
Ураганам у бухце Апія былі патоплены амерыканскія ваенныя караблі "Трэнтан", "Вандалія", "Ніпсік" са стратай у людзях 51 ч., германскія ваенныя караблі "Адлер", "Ольга", "Эбер" са стратай у людзях 150 ч.
Нечаканым вынікам трагедыі стала разрадка наспелага амерыкана-германскага крызісу вакол Самоа (кан. 1880-х) і паспяховае правядзенне запланаванай канферэнцыі ў Берліне, а ў далейшым, і ўстанаўленне супольнага амерыкана-германскага пратэктарату над Самоа (1899).