Англасаксы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Англасаксы, германскія плямёны саксаў, англаў, ютаў, фрэзаў і франкаў, якія пачалі перасяляцца ў Англію (450?) пасля распаду Рымскай Імперыі. Англасаксы лічацца продкамі сучасных англічанаў. Гл. таксама: Белы дракон.
Перасяленне саксаў і англаў з тэрыторый сучаснага Шлезвіга-Гальштэйна і ютаў з Ютландыі пачалося ў 5 стагоддзі. Частка саксаў засталася на сваіх ранейшых тэрыторыях і (гл. Герцагства Саксонія) пашырала сваі ўладанні на поўдні і паўднёвым захадзе, некаторая частка англаў перасялілася пазней у паўночныя раёны сучанай Саксоніі-Анхальта. Канчаткі "-leben" und "-legen" ў назвах паселішчаў сведчаць аб іх заснаванні англамі. Да асноўнай мэты перасялення ў Брытанію гісторыкі адносяць пошукі рымскім насельніцтвам больш бяспечных тэрыторый пасля вываду апошніх рымскіх легіёнаў Брытаніі (калі 410 года), каб пазбегнуць нападаў з боку кельтскіх піктаў і шкотаў. Англы і саксы служылі спачатку раманізаванаму насельніцтву былых рымскіх правінцый на дагаворнай аснове (foederati), час ад часу ўздымалі паўстанні, і, нарэшце, падпарадкавалі сабе колішнія рымскія тэрыторыі ў заваяваннях, ачоленых легендарнымі военачальнікамі Хенгістам і Хорсам.