Батаніка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
БАТАНІКА (ад грэч. botanē трава, зеляніна), комплекс навук пра расліны. Вывучае іх вонкавую і ўнутраную будову, рост і развіццё, размнажэнне, жыцядзейнасць, адносіны да навакольнага асяроддзя, пашырэнне, паходжанне, эвалюцыйнае развіццё, пытанні класіфікацыі.
Падзяляецца на многія самастойныя дысцыпліны:
- wp/be/Марфалогія раслін
- wp/be/Анатомія раслін
- wp/be/Эмбрыялогія раслін
- wp/be/Цыталогія раслін
- wp/be/Генетыка раслін
- wp/be/Сістэматыка раслін
- wp/be/Палеабатаніка або wp/be/Фітапалеанталогія
- wp/be/Экалогія раслін
- wp/be/Геаграфія раслін
- wp/be/Геабатаніка
- wp/be/Фізіялогія раслін
- wp/be/Біяхімія раслін
Вывучэнне асобных груп раслін вядуць раздзелы:
- wp/be/Мікрабіялогія
- wp/be/Альгалогія
- wp/be/Мікалогія
- wp/be/Ліхеналогія
- wp/be/Брыялогія
- wp/be/Дэндралогія
- wp/be/Паліналогія
На аснове батанікі развіліся фітапаталогія, фармакалогія, астрабатаніка. З развіццём сумежных навук метады даследавання ўдасканальваюцца і часта перакрываюцца.
[рэдагаваць] Гісторыя
Вывучэнне раслін вядомае ад старажытнасці. Галоўны артыкул: wp/be/Гісторыя батанікі.