Клімат
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
КЛІМАТ [ад грэч. klima (klimatos), літар. нахіл (зямной паверхні да сонечных прамянёў)], шматгадовы рэжым надвор'я, які вызначаецца геаграфічнымі ўмровамі ў тым ці іншым рэгіёне. З'яўляецца вынікам фізічных (клімататворных) працэсаў, якія адбываюцца ў атмасферы і падысподняй паверхні, такіх, як прыток, ператварэнне і аддача і перанос цеплавой, кінетычнай і іншых форм энергіі, выпарэнне, кандэнсацыя і перанос вільгаці і г.д., і якія знаходзяцца пад уплывам геаграфічных фактараў.