New Immissions/Updates:
boundless - educate - edutalab - empatico - es-ebooks - es16 - fr16 - fsfiles - hesperian - solidaria - wikipediaforschools
- wikipediaforschoolses - wikipediaforschoolsfr - wikipediaforschoolspt - worldmap -

See also: Liber Liber - Libro Parlato - Liber Musica  - Manuzio -  Liber Liber ISO Files - Alphabetical Order - Multivolume ZIP Complete Archive - PDF Files - OGG Music Files -

PROJECT GUTENBERG HTML: Volume I - Volume II - Volume III - Volume IV - Volume V - Volume VI - Volume VII - Volume VIII - Volume IX

Ascolta ""Volevo solo fare un audiolibro"" su Spreaker.
CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Кракатаў, вывяржэнне 1883 - Вікіпэдыя

Кракатаў, вывяржэнне 1883

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

ВЫВЯРЖЭННЕ КРАКАТАЎ (1883). Працяглае вывяржэнне і катастрафічны выбух вулкана Кракатаў у Зондскім архіпелагу. Адна з найбольш магутных і вядомых вулканічных катастроф у запісанай гісторыі чалавецтва.

Магнітуда вывяржэння — 9,5.[1] Энергія выбуху — 1026 эрг[2]. Аб'ём выкінутай пароды — ~18 км3[3].

Зьмест

[рэдагаваць] Перад падзеямі

Вулкан Кракатаў знаходзіўся на невялікім (9x5 км) аднайменным востраве Зондскага архіпелагу, складаўся з трох зрошчаных кратэраў — Пербуатан, Данан, Раката. Побач былі малыя астраўкі Ланг і Ферлейтэн.

[рэдагаваць] Пачатак падзей

Дакладны час пачатку вывяржэння не вядомы, бо астравы Кракатаў не былі ў той час заселеныя, і наведваліся надзвычай рэдка. Упершыню вывяржэнне заўважылі з караблёў, якія праходзілі Зондскі праліў. Так, 20.5.1883 з германскага ваеннага карабля "Елізавета" назіралі грыбавіднае воблака, якое выходзіла з кратэра і дасягала 11 км вышыні. Гэтыя з'явы працягваліся і ў наступныя дні, іх назіралі, напр., з заходняга берагу Явы. Да самай Батавіі адчуваліся падземныя штуршкі, чуліся выбухі, выпадаў попел.

27.5.1883 у кратэры Пербуатан пачалі што 5 – 10 мін. адбывацца выбухі, слупы пары і попелу дасягалі 2 – 3 тыс. м вышыні. На навакольных астравах дрэвы былі засыпаныя пемзай як снегам. Але ў наступныя дні сіла вывяржэння паменшала, і да самага канца жніўня вулканічная дзейнасць была ўмеранай і толькі часам перарывалася моцнымі выбухамі.

У сярэдзіне чэрвеня вулканічная дзейнасць актывізавалася. 24.6.1883 каля паўночнай часткі Данана з'явіўся новы кратэр, які пачаў актыўна пашырацца, і ў хуткім часе паглынуў скалы Пербуатана. 11.8.1883 з аднаго з караблёў бачылі ўжо тры вялікіх кратэры і мноства дробных, якія актыўна вывяргалі пару і попел. У далейшым попельны дождж яшчэ болей памацнеў.

[рэдагаваць] Перад выбухам

26.8.1883 каля 13 гадз. пачуўся моцны гуд, які разыходзіўся да самай Батавіі (а ўночы ён быў такім моцным, што не даваў спаць). Каля 14 гадз. з карабля "Медэя", які праходзіў Зондскі праліў, заўважылі слупы попелу вышынёй да 27 – 33 км. Каля 17 гадз. адбылося першае цунамі, верагодна, выкліканае абвалам кратэра. Увечары пачаўся слабы попельны дождж, потым ён памацнеў; у блізкіх да месца падзеяў паселішчах адразу пасля заходу сонца настала непраглядная цемра. Чуўся гуд, мора хвалявалася, дробныя караблі залівала або выкідала на бераг; некалькі разоў моцныя хвалі затаплялі прыбярэжныя вёскі.

Караблі, якія праходзілі недалёка, былі густа засыпаныя попелам, напр., палубу карабля "Бербіс" попел засыпаў на глыбіню да 1 м. Атмасфера была поўная электрычнасці, на снасцях караблёў было відаць агні Св. Эльма, гара Кракатаў штомінуты асвятлялася яркімі маланкамі. Стырнавы на "Бербісе" ледзьве мог выстаяць каля стырна, бо атрымліваў удары току кожным разам, як дакранаўся да яго металічных частак.

27.8.1883, каля 6 гадз., мора яшчэ больш усхвалявалася, вялізарныя масы попелу, пемзы, шлакаў і цеставіднай гразі пайшлі ў Зондскі праліў.

Раніцаю 27.8.1883 трохі развіднелася, але потым неба ізноў зацягнулася густымі попельнымі хмарамі, настаў змрок, які працягваўся да наступнага дня.

[рэдагаваць] Выбух

Каля 10:00 27.8.1883 адбыўся каласальны выбух. Газы, пара, попел, абломкі горных парод узняліся на вышыню 70 – 80 км. Цунамі, выкліканыя выбухам, дасягалі 30 м вышыні, і змылі ў мора літаральна ўсё на ўзбярэжжах бліжэйшых астравоў — гарады, вёскі, лясы, чыгуначны насып уздоўж берагу Явы, разбурылі гарады Анжэр, Бентам, Мярак і інш. Толькі нямногім людзям удалося ўратавацца.

У 10:54 адбыўся другі каласальны выбух, але гэтым разам без цунамі.

Яшчэ адзін выбух з слабым цунамі адбыўся ў 16:35.

Попельны дождж, бура і шторм на моры працягваліся ўсю ноч, але іх моц пачала слабець.

28.8.1883 неба пасвятлела, вывяржэнне стала слабейшым. Аднак, яшчэ і ў верасні, і ў кастрычніку адбываліся невялікія выбухі, і апошняе вывяржэнне было зарэгістравана 20.2.1884.

[рэдагаваць] Пасля выбуху

Грукат выбуху быў чутны на вялізарнай адлегласці. У Байдэнзоргу на Яве, у 150 км ад выбуху, пазляталі з завесаў дзверы і вокны, са сцен абсыпаўся тынк. Выбух добра чулі ў Маніле (2000 км ад эпіцэнтру), Цэнтральнай Аўстраліі (3600 км), на в. Мадагаскары (4775 км).[4]

Марская хваля, выкліканая выбухам Кракатаў, абыйшла ўсю планету. Яе адзначылі на ўсім узбярэжжы Індыйскага акеану, каля берагоў Францыі, на атлантычным баку Панамскага каналу, на заходнім узбярэжжы Амерыкі.

Каля месца выбуху бушавалі ўраганы. Рух паветраных мас быў адзначаны ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Паветраная хваля ад выбуху тры разы абыйшла зямны шар, паводле бараметрычных назіранняў. Яе пачатковая хуткасць была ~1000 км/гадз.

Плошча выпадання попелу ацэньвалася як ~1000 тыс. км2.

[рэдагаваць] Пасля падзей

На месцы старога конусу ўтварылася кальдэра абвальнага тыпу[5], агульным папярочнікам каля 7 км (большы басейн — каля 4,5x5 км і глыбінёю да 279 м), абмежаваная рэшткамі трох галоўных астравоў колішняй групы Кракатаў — Раката, Ланг і Ферлейтэн. На 12 км вакол вулкана прадукты вывяржэння паўтваралі слаі да 20 – 40 м таўшчынёю, агульным аб'ёмам да 12 км3. Мора навокал, напр., на поўнач да в. Себезі, пакрылася мелямі, і стала няторным для вялікіх караблёў.

Дробны попел, які пасля выбуху трапіў у верхнія слаі атмасферы, стаў прычынай своеасаблівай зялёнай афарбоўкі сонца, якая назіралася спачатку толькі блізу Кракатаў, а ў далейшым з'ява распаўсюджвалася, і яе назіралі, напр., на в. Цэйлон, на в. Маўрыкій, на заходнім узбярэжжы Афрыкі, у Бразіліі, Цэнтральнай Амерыцы і ў многіх іншых месцах. Іншыя незвычайныя атмасферныя з'явы назіраліся, пачаўшы з канца лістападу 1883 у Еўропе, і ў іншых месцах, — доўгі час пасля заходу сонца яго прамяні давалі пурпуровы водбліск на небе, а потым адразу наставаў поўны змрок.

Колькасць ахвяр вывяржэння — каля 40 тыс., паводле тагачасных афіцыйных звестак.


  1. П. Хейдэрвары.
  2. П. Хейдэрвары.
  3. П. Хейдэрвары.
  4. І. А. Рэзанаў.
  5. Тыпы кальдэр па Х. Вільямсу.

[рэдагаваць] Спасылкі

  • Резанов И. А. Атлантида: фантазия или реальность? — М.: Наука, 1975.

Static Wikipedia (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2007 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2006 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu

Static Wikipedia February 2008 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu