Крынічны код
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Крынічны код (па-англійску: source code), шэраг інструкцый, напісаных на мове праграмавання высокага ўзроўню. Звычайна крынічны код праграмы знаходзіцца ў некалькіх тэкставых файлах. Тэрмін к.к. часта выкарыстоўваюць для абазначэння часткі камп'ютарнай праграмы. Крынічны код — гэта збор файлаў, якія можна з дапамогай спецыяльнай праграмы (кампілятара) пераўтварыць у машынны код, які можна выконваць на камп'ютары. Таксама праграмны крынічны код для некаторых моваў можна выконваць і без папярэдняй кампіляцыі, з дапамогай інтэрпрэтатара.