Магілёў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Шаблён:Test-WP/be/Горад
Магілёў (па-руску: Могилёв) - горад ва ўсходняй Беларусі, недалёка ад мяжы з Расіяй. Насельніцтва складае больш за 356500 жыхароў (па дадзеных 14 лютага 1999 году). Горад з'яўляецца цэнтрам Магілёўскай вобласці і трэцім па велічыні горадам Беларусі.
[рэдагаваць] Гісторыя
Горад быў заснаваны ў 1267 годзе. З 14-га стагоддзя ўваходзіць у склад ВКЛ, пасля падпісання Люблінскай уніі таксама ў складзе Рэчы Паспалітай абодвух народаў. Горад уяўляў сабою адзін з важных пунктаў на гандлёвых шляхах, што вялі з усходу на захад і з поўначы на поўдзень. У 1577 годзе кароль Рэчы Паспалітай Сцяпан Батура дараваў гораду магдэбургскае права. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Магілёў увайшоў у склад Расійскай імперыі і стаў цэнтрам Магілёўскай губерніі. У 1915-1917 гг., падчас Першай Сусветнай вайны, у горадзе размяшчалася стаўка Расійскай арміі. У 1918 годзе горад быў акупаваны германскімі войскамі. У тым жа годзе на тэрыторыі Беларусі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, якая, аднак, не змагла супрацьстаяць сілам Чырвонай Арміі. У 1919 годзе Магілёў быў захоплены войскамі бальшавіцкай Расіі і ўключаны ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У 1941-1944 гг. знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. З 1991 году Магілёў з'яўляецца абласным цэнтрам незалежнай Рэспублікі Беларусь.
[рэдагаваць] Слаўныя сыны Магілёва
Леанід Ісаакавіч Мандэльштам, фізік Мікалай Судзілоўскі, рэвалюцыянер, навуковец. Ота Шміт, навуковец, матэматык, астраном, географ, дзяржаўны дзеяч, акадэмік. Матэст М. Агрэст, этнограф, матэматык. Леў Палугаеўскі, Міжнародны грасмайстар па шахматах
[рэдагаваць] Гарады-пабрацімы
Крагуевац, Сербія
Габрава, Балгарыяbe:Магілёў