Поўнач
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Поўнач — адна з чатырох асноўных старон свету, якая заўсёды паказвае ў напрамку паўночнага полюса. На іншых планетах сонечнай сістэмы таксама ёсць старана свету поўнач, на якіх яна таксама паказвае ў напрамку паўночнага полюса. Старана свету поўнач выкарыстоўваецца ў навігацыі, а таксама ў сістэмах каардынат. Тэрмін "норд" альбо "поўнач" (міжнароднае скарачэнне N) з'яўляецца бісектрысай паміж захадам (270 градус) і ўсходам (90 градусаў).
Стрэлка компаса амаль што заўсёды накіравана на поўнач, што з'яўляецца дастатковым у Цэнтральнай Еўропе для адносна дакладнага арыентавання. Напрамак магнітнай стрэлкі компаса падпарадкоўваецца магнітнаму полю Зямлі, таму стрэлка паказвае ні на геаграфічны паўночны полюс, ні на магнетычны паўночны полюс.
Іншымі асноўнымі старанамі свету з'яўляюцца захад, усход і поўдзень.
[рэдагаваць] Глядзі таксама
- Арыентаванне, роза вятроў, час, часавы пояс, Cонца, компас, навігацыя