Свабодныя праграмы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Свабодныя праграмы, Свабоднае праграмнае забеспячэнне; (па азначэнні Фонду свабоднага праграмнага забеспячэння) праграмнае забеспячэнне, якое можна выкарыстоўваць, капіраваць, вывучаць, змяняць і распаўсюджваць без абмежаванняў. Цэнтральнае месца ў канцэпцыі свабодных праграмаў займае свабода крынічнага коду, у адрозненне ад бясплатных праграмаў, якія маюць закрыты крынічны код. Звычайна свабодныя праграмы распаўсюджваюцца згодна з умовамі свабоднае ліцэнзіі, а іх крынічны код застаецца адкрытым для ўсіх (калі для праграмы патрэбная кампіляцыя).