Алатропія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АЛАТРОПІЯ [грэч. allos іншы + trópos паварот, напрамак], здольнасць хімічнага элемента існаваць у выглядзе некалькіх простых рэчываў (алатрапічных мадыфікацый), розных паводле фізічных і хімічных якасцяў. Алатропія можа быць абумоўленая ўтварэннем крышталяў розных форм (прыватны выпадак полімарфізму), напр., вуглярод у выглядзе графіту або алмазу, ці рознай колькасцю атамаў у малекуле простага рэчыва, напр., кісларод O2 і азон O3. Вядома каля 400 алатрапічных мадыфікацый хімічных элементаў.