Амон
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АМОН, старажытнаегіпецкае боства.
Ужо ў "Тэкстах пірамід" Амон разам са сваёй жонкай Амаўнэт узгадваецца як старажытны бог — прабог. Але толькі з часоў XI дынастыі яго пачынаюць лічыць богам Фіваў. Егіпцяне тлумачылі яго імя як "патаемны, нябачны", ён атаясамліваўся з нябачным подыхам паветра. Іншае тлумачэнне выводзіць яго імя ад лівійска-берберыйскага слова "аман" (вада), верагодна таму Амон як старажытны бог тварэння ўшаноўваўся ў выяве гусака. Другой яго святой жывёлай лічыцца баран з закручанымі рогамі. Таксама яго малявалі ў выглядзе змяі, прычым у гэтым выпадку яго называлі Кематэф ("той, які завяршае свой час"). Як бог сталіцы – Фіваў, Амон набыў у перыяд Новага царства статус бога ўсёй краіны, а пасля атаясамлення з Ра ўвасабляў сутнасць бога Сонца. Нарэшце, Амона лічылі богам, "які застаецца ва ўсіх рэчах", як і "ба" (душа) ва ўсіх з'явах.