Астраномія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АСТРАНОМІЯ [грэч. ástron зорка + nómos закон], навука аб фізічнай будове, руху, паходжанні і развіцці нябесных целаў, іх сістэм і Сусвету як цэлага. Дакладны момант узнікнення астраноміі невядомы. Яе пачаткі меліся ва ўсіх цывілізаваных народаў Старажытнасці.
Асноўны артыкул: wp/be/Гісторыя астраноміі
Аб'екты астраноміі вельмі разнастайныя, і спіс іх няспынна расце. Традыцыйнымі аб'ектамі з'яўляюцца Сонца, зоркі, планеты і іх спадарожнікі, метэорныя целы, туманнасці, зорныя скопішчы, зорныя сістэмы і Сусвет наогул. З рухам навукі наперад з'явіліся новыя аб'екты – пульсары, квазары, касмічныя прамяні, мікрахвалевае фонавае (рэліктавае) выпрамяненне, тэарэтычна прадказаныя чорныя дзіркі і гравітацыйныя хвалі.
З пазіцый тэорыі будовы Сусвету ў цэлым астраномія вывучае таксама структуру прасторы-часу Сусвету. З астраноміяй звязаныя праблемы пошуку пазазямных цывілізацый і наладжвання кантакту з імі.
Касмічнымі даследваннямі займаецца не толькі астраномія, але і касманаўтыка, касмічная біялогія, касмічная медыцына, спадарожнікавая геадэзія і інш.
Асноўныя раздзелы астраноміі: