Астрафізіка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АСТРАФІЗІКА, раздзел астраноміі, які вывучае фізічны стан і працэсы, якія адбываюцца на паверхні і ў нетрах нябесных целаў, іх хімічны склад, якасці асяроддзя між нябеснымі целамі і пад. Дзеліцца на практычную астрафізіку, якая распрацоўвае спосабы астрафізічных назіранняў і іх апрацоўкі, займаецца тэорыяй і практычным выкарыстаннем астрафізічных інструментаў, і тэарэтычную астрафізіку, якае займаецца тлумачэннем на падставе тэарэтычнай фізікі фізічных працэсаў, якія адбываюцца на нябесных целах, і назіраных з'яваў.
Асноўныя раздзелы астрафізікі:
- Радыёастраномія
- Інфрачырвоная астраномія
- Рэнтгенаўская астраномія
- Гама-астраномія
- Нейтрынная астраномія