Белы дракон
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
БЕЛЫ ДРАКОН, англійскі дракон, старажытны (3—11 ст.) сімвал англасаксонскіх плямёнаў.
Чырвоны сцяг з белым драконам быў самым знаным ваенным знакам англасаксаў на Брытанскіх а-вах у 5—11 ст. Пад гэтым сцягам выступалі войскі караля Гаральда ў бітве пад Гасцінгсам (1066). Пасля нарманскага заваявання Брытаніі сцяг і знак белага дракона выйшлі з ужытку.
У 21 ст. белы дракон з'яўляецца эмблемай вялікабрытанскага графства Уэсекс.