Вялікі Ізраіль
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
ВЯЛІКІ ІЗРАІЛЬ, паняцце, што абазначае зямлю, якой Бог, згодна з Бібліяй, надзяліў іудзеяў.
Межы Вялікага Ізраіля дакладна не акрэслены, таму некаторыя іудзеі і хрысціяне, каб азначыць іх, спасылаюцца на частку Стварэння, дзе Бог дамовіўся з Аўрамам:
"Таго дня, Бог дамовіўся з Аўрамам: "Тваім нашчадкам я даў гэтую зямлю, ад егіпецкай ракі і да ракі Еўфрат. Зямлю кенітаў, кенізітаў, кадманітаў; чытаў, перызітаў, рэфаймаў; емарытаў, канаанітаў, гігашытаў і евусітаў." - Стварэнне, 15:18-21
Згодна з гэтай дамовай, Вялікі Ізраіль павінны быў складацца з тэрыторыі сучаснага Ізраіля (разам з Заходнім Берагам ракі Іардан, Газай і Галанскімі вышынямі), а таксама Іарданіі, Лівана, большасці Сірыі, Ірака, Кувейта, і некаторых частак Саудаўскай Аравіі, Егіпта, Турцыі.
[рэдагаваць] Сучаснае выкарыстанне
Зараз у паняцця "Вялікі Ізраіль" няма дакладнага азначэння. Дэвід Пайпс адзначыў тры варыянты:
- "Вялікі Ізраіль" (згодна з меркаваннем некаторых правых ізраільцян) займае тэрыторыю ўсяго геаграфічнага рэгіёну Палесціна, ад ракі Іардан да Міжземнага мора.
- "Вялікі Ізраіль" (як мяркуюць некаторыя ультра-правыя ізраільцяне -- напрыклад, члены груповак Бетар і Іргун Цвай-Леймі) займае тэрыторыю Палесцінскага рэгіёну, а таксама тэрыторыю Трансіарданіі.
- Некаторыя антыcіяністы і радыкальныя ісламісты бачаць у паняцці "Вялікі Ізраіль" змову заняць тэрыторыю ад Ніла да Еўфрата, паводле Бібліі. Варта зазначыць, што ніводны з сучасных вядомых ізраільцян такую фармулёўку не выкарыстоўвае.
У афіцыйных колах Ізраіля "Вялікім Ізраілем" называюць сучасны Ізраіль з далучанымі да яго Заходнім Берагам ракі Іардан і Газай.
[рэдагаваць] "Егіпецкая рака"
Таксама шмат спрэчак вядзецца наконт таго, што канкрэтна Бог меў на ўвазе, спасылаючыся на "егіпецкую раку". Існуюць тры варыянты:
- Гэта Ніл
- Гэта малая рака Вадзі Эль-Арыш
- Гэта фраза ўжыта ў дачыненні да паняцця "Егіпецкі Ручай".