Вярхоўскія княствы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
ВЯРХОЎСКІЯ КНЯСТВЫ, некалькі дробных княстваў-вотчын: Навасільска-Адоеўскае, Варатынскае, Бялёўскае і Мязецкае (Мяшчоўскае), якія атрымалі агульную назву ад свайго размяшчэння ў вярхоўях р. Ака. Утварыліся ў XIV - пач. XV стст. у выніку феадальнай раздробненасці Чарнігаўскага княства, а таксама ў выніку падараванняў вялікіх князёў літоўскіх. З кан. XIV - пач. XV стст. В.к. уваходзілі ў склад ВКЛ, плацілі штогадовы плацёж - "палетняе". Кожнае княства дзялілася паміж братамі на часткі - "дольніцы". Па Угрскаму дагавору 1408 г. тэрыторыя В.к. да захаду ад р. Угра прызнаваліся ўладаннямі ВКЛ. Унутраныя ўскладненні ў ВКЛ 2-ой пал. XV ст., тое што ВКЛ стала нездольным да абароны сваіх усходніх ускраін ад "наездаў" ВКМ, прывялі частку вярхоўскіх князёў да неабходнасці "ад'езду" у ВКМ. Па дагавору 1494 г. ВКЛ прызнала ўключэнне В.к. у склад ВКМ. Амаль адразу пасля ўключэння ў ВКМ вялікая частка удзелаў В.к. ліквідаваная, толькі некаторыя з іх захаваліся на некаторы час, а менавіта Адоеўскі - да 1573 і Варатынскі - да 1577.
[рэдагаваць] Літаратура
- Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства, М., 1892.