Дарагабуж (Гошчанскі раён, Ровенская вобласць, Украіна)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
ДАРАГАБУЖ [укр. Дорогобуж], горад Русі, сталіца Дарагабужскага княства. Зараз сяло Гарбакаўскага сельсавету Гошчанскага р-ну Ровенскай вобл. Украіны, колькасць насельніцтва 663 чал.
[рэдагаваць] Назва
Горад мясціўся на шляху з Прыпяці ў Паўднёвы Буг, таму атрымаў адпаведную назву "дарога да Бугу". У гэтым супадаюць меркаванні мясцовай народнай этымалогіі і навукоўцаў-мовазнаўцаў.
[рэдагаваць] Гісторыя
Дарагабуж быў цэнтрам Пагорыны, упершыню згадваецца ў т.з. "Праўдзе Яраславічаў", другі раз у 1084, калі быў дадзены вял.кн. кіеўскім Усеваладам Яраславічам свайму пляменніку Давыду Ігаравічу. Давыд Ігаравіч, з-за ўдзелу ў міжусобіцах, часова страціў Дарагабуж, але ў 1100 зноў атрымаў з рук вял.кн. кіеўскага Святаполка Ізяславіча і трымаў ужо да канца жыцця (1113). У горадзе знойдзена старажытная пячатка з надпісам "ДАВДЪ".
Мясціўся на левым беразе р. Гарынь, у XI-XIII стст. плошча дзядзінца разам з пасадам складала каля 20 га. Ля горада у XI-XIII стст. мясціліся прадмесці, па археалагічных раскопках вядома адно з іх на месцы сучаснага с. Падаляне, і Успенскі манастыр. Знойдзены развалы пліфы і глазураваная керамічная плітка, што сведчыць аб існаванні ў Дарагабужы манументальных пабудоў.
Пасля смерці Давыда Ігаравіча Дарагабуж разам з княствам атрымаў кн. уладзіміра-валынскі Яраслаў Святаполчыч, але з-за яго ўдзелу ў міжусобіцах хутка перайшоў у непасрэднае валоданне да вял.кн. кіеўскіх, якія давалі яго разам з Перасопніцай ў трыманне розным князям - сваім сынам, братам, пляменнікам, саюзнікам і васалам, у т.л. кн. шумскім, кн. дубровіцкім. З кан. XII ст. Дарагабуж і Дарагабужскае княства сталі часткаю асобнага Перасопніцкага княства, а з 1230 у Луцкае княства, з 1371 у Астрожскае княства.
Пазней Дарагабуж быў у валоданні галіны Астрожскіх - Заслаўскіх, ад якіх трапіў да Сангушак. Пасля 1703, калі Раман Сангушка перадаў Д. і Дарагабужскі маёнтак адной з малодшых галін свайго роду, Д. перайшоў ад Сангушак да Канецпольскіх, а далей ім паслядоўна валодалі Валеўскія, Завішы, Ёдкі, апошнія ўладальнікі - Раковічы, валодалі Дарагабужам да 1939.