Здароўе
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Здароўе, адсутнасць хвароб і фізічных дэфектаў, стан поўнага фізічнага, духоўнага і сацыяльнага дабрабыту. Адрозніваюць здароўе індывідуума і здароўе насельніцтва. Здароўе чалавека аб'ектыўна можна вызначыць пры даследаванні сукупнасці многіх параметраў. Здароўе насельніцтва вызначаецца комплексам дэмаграфічных паказчыкаў: нараджальнасцю, смяротнасцю, дзіцячай смяротнасцю, узроўнем фізічнага развіцця, хваробамі, працягласцю жыцця.
Паляпшэнню здароўя садзейнічаюць: паляпшэнне якасці жыцця, скарачэнне пашырэння хранічных, інфекцыйных, сардэчна-сасудзістых хвароб, псіхічных растройстваў, самагубстваў, належны стан навакольнага асяроддзя, лад жыця і г.д.