Каляндар
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
КАЛЯНДАР (ад лац. calendarium, літар. пазыковая кніжка), сістэма злічэння працяглых прамежкаў часу, якая выкарыстоўвае перыядычныя з'явы прыроды: вярчэнне Зямлі вакол Сонца і вакол уласнай восі, рух Месяца вакол Зямлі. Спробы ўзгадніць між сабою гэтыя з'явы прывялі да стварэння трох тыпаў календара: месячнага, месячна-сонечнага і сонечнага, найбольш распаўсюджанага. У аснову сонечнага календара пакладзены сонечны трапічны год.
Сучасны сонечны каляндар (грыгарыянскі) быў створаны ў 1582, і ў розных краінах уводзіўся ў розны час. У Беларусі грыгарыянскі каляндар дзейнічаў да 1796, і дзейнічае пасля 1.2 (14.2).1918 (таксама ўводзіўся на акупаваных германскімі войскамі тэрыторыях).