Комніна, Анна
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АННА КОМНІНА (1 снежня 1083–каля 1148), візантыйская прынцэса і пісьменніца, дачка імператара Аляксея I Комніна і Ірыны Дукі.
Атрымала добрую адукацыю, вывучала гісторыю, філасофію і матэматыку. У 14 гадоў выйшла замуж за Нікіфара Врыенія. Разам з маці спрабавала дамагчыся ад бацькі, каб той зрабіў Нікіфара спадкаемцам імператарскага стальца, а ўласнага сына Яна пазбавіў бы спадчыны. Калі ў 1118 Ян заняў сталец, ачоліла змову супраць яго, але пасля няўдачы змовы была вымушана пастрыгчыся ў манастыр, дзе і напісала вядомую “Алексіяду”.