Літва дваравая
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
«ЛІТВА ДВАРАВАЯ» (старарус. «литва дворовая»), афіцыйная назва ў Маскоўскай дзяржаве XVI ст. былых спадарожнікаў М. Глінскага, а таксама яго баяр і слуг - выхадцаў з ВКЛ. «Літва дваравая» была прынятая ў прывілеяваны стан Маскоўскай дзяржавы, надзеленая маёнткамі, але памяць аб паходжанні з ВКЛ доўга захоўвалася.