Мова
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
МО́ВА, натуральная знакавая сістэма, галоўны сродак камунікацыі і мыслення ў чалавечай супольнасці, калектыве. Пры разглядзе мыслення як аўтакамунікацыі (зносін індывіда з ім самім) мова вызначаецца як сродак камунікацыі ў найшырэйшым сацыяльным сэнсе. Мова не існуе без грамадства, і грамадства не існуе без мовы.
Мова выконвае дзве галоўныя функцыі: камунікацыйную і намінацыйную. Камунікацыйная функцыя робіць магчымымі калектыўную працу і афармленне калектыўнага досведу, абмен інфармацыяй між людзьмі ў грамадстве. Намінацыйная функцыя стварае магчымасць афармлення паняццяў праз моўныя адзінкі, атрымання інфармацыі праз навакольную рэчаіснасць.
Структурна мова з'яўляецца сістэмай моўных адзінак і правіл іх спалучэння. Таксама адрозніваюць моўныя элементы, якія маюць уласнае значэнне (лексемы і марфемы), і элементы, якія такога значэння не маюць (фанемы). Заканамернасці паходжання і існавання моўнай сістэмы наогул і асобных этнічных моўных сістэм вывучаюцца мовазнаўствам.
Гл. таксама: Літаратурная мова, Штучная мова, Мовазнаўства.
[рэдагаваць] Крыніцы
- Мартынаў В. У. Мова // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва. У 5 т. Т. 3. — Мн: БелЭн, 1986. — с. 655.
- Мартынаў В. У. Мова // БелСЭ. У 12 т. Т. 7. — Мн: БелЭн, 1973. — с. 283.