Паралакс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
ПАРАЛАКС [грэч. parallaxis адхіленне], бачная змена становішча прадмета пры перамяшчэнні пункту назірання.
У астраноміі гадавы паралакс — кут, пад якім відаць з аб'екта перпендыкулярны да промня зроку радыус зямной арбіты, сутачны паралакс — кут, пад якім відаць з аб'екта перпендыкулярны да промня зроку радыус Зямлі. Сутачны паралакс вызначаецца для Месяца (57′2″,7), Сонца (8″,80), планет і камет, гадавы — для зорак.