Пачолі, Лука
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
ЛУКА ПАЧОЛІ, Фра Лука Барталамеа дэ Пачолі (Fra Luca Bartolomeo de Pacioli) (каля 1445 — 1517) — італьянскі манах, матэматык, заснавальнік прынцыпаў сучаснага бухгалтэрскага ўліку.
Пачолі нарадзіўся каля 1445 у італьянскім мястэчку Сан-Сеполькра ў правінцыі Арэцо. У дзяцінстве ён дапамагаў у справаводстве купцу Фолька дэ Бельфольчы, вучыўся ў майстэрні П'еро дэла Франчэска. У 1470 уступіў у брацтва манахаў-францысканцаў.
У 1494 публікуе сваю працу па матэматыцы пад назвай «Сума арыфметыкі, геаметрыі, дробаў, прапорцый і прапарцыйнасці» (Summa di arithmetica, geometrica, proportione et proportionalita). Адзін з раздзелаў, які завецца «Трактат аб вылічэннях і запісах» (Tractatus de computis et scripturis), утрымлівае фармулёўкі асноўных прынцыпаў сучаснага бухгалтэрскага ўліку (падвойны запіс, дэбет, крэдыт, баланс і т.п.).
У 1497 па запрашэнні Ладавіко Сфорца прыязджае ў Мілан, дзе знаёміцца з Леанарда да Вінчы.