Польшча
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Шаблён:Test-WP/be/Краіна
По́льшча, Рэспу́бліка По́льшча - краіна ў Цэнтральнай Еўропе, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Мяжуе з Германіяй (на захадзе) , Чэхіяй, Славакіяй (на поўдні), Украінай, Беларуссю, Літвою (на ўсходзе) і Расіяй (з Калінінградскай вобласцю) (на поўначы), а праз марскую мяжу - з Даніяй і Швецыяй.
З'яўляецца членам Еўрасаюзу, NATO, ААН, OECD, CEFTA, V4, Веймарскага трохкутніка і шматлікіх іншых міжнародных арганізацыяў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Rzeczpospolita Polska - афіцыйная назва Польшчы на польскай мове. Rzeczpospolita перакладаецца як "садружнасць" ці "рэспубліка". Словам Rzeczpospolita у Польшчы таксама называлі унію Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага.
Паходжанне назвы Польшча дакладна не вядомае. Згодна з найбольш распаўсюджанай тэорыяй гэтая назва паходзіць ад назвы племені палян, якія насялялі абшары сучаснага Вялікапольскага ваяводства. Слова паляне паводле адной з тэорый паходзіць ад слова племя - супляменнік, чалавек, звязаны кроўнай сувяззю, які мае тую ж самую веру. Іншая тэорыя выводзіць слова паляне ад слова поле, дапускаючы, што асноўным заняткам племені палян была апрацоўка зямлі у адрозненні ад іншых плямёнаў, напрыклад, віслян ці мазаўшан, якія насялялі лясныя абшары. Некаторыя лінгвісты сцвярджаюць, што гэта можа быць звязана з першапачатковай формай пляменнай арганізацыі - "ополем", якая з'яўлялася пэўным відам кіравання з выбарным кіраўніком, агульнай уласнасцю на зямлю і родам - асновай грамадства.
У мінулым ужываліся лацінскія назвы terra Poloniae - польская зямля - ці Regnum Poloniae. Назва Польшча пачала ўжывацца ў дачыненні да ўсёй дзяржавы ў 11-ым стагоддзі. Землі палян з 14-га стагоддзя называлі Старапольшчай, а пазней - Вялікапольшчай. А паўднёвыя землі, для кантрасту, называлі Малапольшчай.
Іншыя назвы Польшчы (Lechia, персідская мова Lachistan, літоўская мова Lenkija) і палякаў (турэцкае Lehce, рускае Ляхи, венгерскае Lengyel) паходзяць ад назвы племені Лэндзян, якія насялялі тэрыторыю паўднёва-ўсходняй часткі Польшчы.
На працягу 37 год (з 1952 па 1989) афіцыйнай назвай Польшчы была Польская Народная Рэспубліка (ПНР) (Polska Republika Ludowa).
[рэдагаваць] Гісторыя
Землі Польшчы ўпершыню аб'ядналіся ў адзіную дзяржаву ў 10 стагоддзі пад кіраўніцтвам дынастыі Пястаў. Каля 966 году польскі кароль Мешка I прыняў каталіцтва, а ў 12-ым стагоддзі большасць палякаў ужо была каталікамі. У 12-ым стагоддзі Польшча распалася на шэраг княстваў, што былі аб'яднаныя ў 1320 годзе каралём Уладзіславам I. Падчас кіравання дынастыі Ягелонаў, Польскае каралёўства наладзіла цесныя стасункі з Вялікім княствам Літоўскім, а затым, у 1569 годзе, пасля прыняцця Люблінскай уніі, утварыла з ім федэрацыйную дзяржаву - Рэч Паспалітую абодвух народаў. У 1791 годзе Канстытуцыя зліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на ВКЛ і Польскае каралеўства. Аднак становішча ў краіне на той час ужо было вельмі кепскім, і таму Канстытуцыя не ўратавала Рэч Паспалітую. У выніку падзелаў 1772, 1793, 1795 гадоў Рэч Паспалітая была падзеленая паміж Аўстра-Венгерскім каралеўствам, Прусіяй і Расійскай імперыяй.
Напалеон падчас ваеннай кампаніі 1812 году даў згоду на стварэнне Варшаўскага княства на тэрыторыі Польшчы. Аднак, пасля паразы Напалеона Варшаўскае княства спыніла існаванне.
Пасля Першай сусветнай вайны была створаная Другая Рэч Паспалітая - на яе ўтварэнне пагадзіліся краіны-пераможцы.
У 1939 годзе Польшча была заваяваная Трэцім рэйхам і СССР, а потым падзеленая паміж імі. Пасля паразы Трэцяга рэйха была створаная Польская народная рэспубліка, што далучылася да сацыялістычнага блоку на чале з СССР. У 1989 годзе на парламенцкіх выбарах перамагла партыя "Салідарнасць", а ў 1990 годзе прэзідэнтам стаў кандыдат ад "Салідарнасці" - Лех Валенса. З прыходам да ўлады "Салідарнасці" скончылася кіраванне камуністаў, а разам з ім і існаванне ПНР. У 1999 годзе Польшча далучылася да NATO, а ў 2004 годзе - да Еўрасаюзу.
[рэдагаваць] Геаграфія
Плошча Польшчы - 312,685 км². Сярэдняя вышыня над морам - 173 метры, найвышэйшы пункт - гара Рысы (2,499 метраў над морам). Па тэрыторыі Польшчы цякуць некаторыя буйныя рэкі: Вісла, Одра, Заходні Буг. У Польшчы шмат лясоў, а на поўначы краіны знаходзяцца каля 9,300 азёраў.
Найбуйнейшыя гарады Польшчы: Катавіцэ, Варшава, Лодзь, Кракаў, Познань, Торунь, Вроцлаў, Беласток, Гданьск, Гдыня, Сопат (апошнія тры ўтвараюць агламерацыю, якую неафіцыйна называюць Труймясто).
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Паводле апошняга адміністрацыйнага падзелу, Польшча падзяляецца на 16 ваяводстваў:
- Куяўска-Паморскае ваяводства
- Вялікапольскае ваяводства
- Малапольскае ваяводства
- Лодзскае ваяводства
- Дольнаслёнскае ваяводства
- Любельскае ваяводства
- Мазавецкае ваяводства
- Апольскае ваяводства
- Падляшскае ваяводства
- Паморскае ваяводства
- Падкарпацкае ваяводства
- Слёнскае ваяводства
- Свентакшыскае ваяводства
- Вармінска-Мазурскае ваяводства
- Заходнепаморскае ваяводства
Ваяводствы падзяляюцца на паветы, паветы - на гміны.
[рэдагаваць] Эканоміка
Эканоміка Польшчы - рынкавая. Большая частка маёмасці прыватызаваная. Нацыянальная валюта злоты, аднак Польшча рыхтуецца да ўвядзення еўра.
Польшча займаецца вытворчасцю адзення, электронікі, аўтамашын, аўтобусаў, верталётаў, лакаматываў, самалётаў, караблёў, ваеннай тэхнікі, лекаў, ежы (харчовая прамысловасць у Польшчы адна з найбольш буйных у Еўрасаюзе).
Тэмпы росту СУП у 2005 годзе склалі 3,3 %, інфляцыя - 2,1 %.