Санаторна-курортнае лячэнне
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Санаторна-курортнае лячэнне, від медыцынскай дапамогі, якая аказваецца ў санаторна-курортных арганізацыях, заснаваны на прымяненні пераважна прыродных лячэбных фактараў. Мэта С.-к. л. — захаванне і ўмацаванне здароўя грамадзян, павышэнне якасці іх жыцця, паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне.
У Рэспубліцы Беларусь арганізацыю і каардынацыю дзейнасці па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва ажыццяўляе Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. Навуковыя распрацоўкі ў гэтай сферы ажыццяўляюцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, навукова-даследчымі ўстановамі і ўстановамі адукацыі Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі. Падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі работнікаў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый ажыццяўляецца ва ўстановах Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства гандлю і іншых арганізацыях.
Асноўныя задачы і накірункі дзяржаўнай палітыкі па аптымізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва вызначае Канцэпцыя санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва Рэспублікі Беларусь, зацверджаная Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 4 лістапада 2006.