Свяцільнасць (зоркі)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
СВЯЦІЛЬНАСЦЬ (зоркі), сапраўднае агульнае выпрамяненне (магутнасць выпрамянення) зоркі. Вымяраецца звычайна ў адзінках свяцільнасці Сонца, якая лічыцца за 1, а таксама ў абсалютных зорных велічынях.
Адрозніваюць поўную свяцільнасць і свяцільнасць у пэўным спектральным інтэрвале, напр., візуальную свяцільнасць (святлоаддача ў бачнай частцы спектру), фатаграфічную свяцільнасць (у інтэрвале 0,33 — 0,49 мкм) і інш.
Звычайна значэнне свяцільнасці зоркі азначаюць L, а свяцільнасць Сонца — L☉. [1]
- ↑ (L☉=1)