Семіётыка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
СЕМІЁТЫКА [грэч. sēmeiōtikon ад sēmeion знак, адзнака], семіялогія, тэорыя прадстаўлення, навука, якая вывучае ўласцівасці знакавых сістэм (натуральных моваў, штучных моваў і інш.) ці знакаў і іх спалучэнняў (словаў, словазлучэнняў, метафар, хімічных і матэматычных сімвалаў і інш.), дзе кожнай знакавай адзінцы пэўным чынам надаецца пэўнае значэнне.
Тры асноўныя прадметы вывучэння семіётыкі — камунікацыя, значэнне, дасяганне высновы. Адрозніваюць агульную і спецыяльную семіётыкі.
Пачаткі семіётыкі пакладзены Ч. Пірсам у выглядзе абагульнення логікі як тэорыі.
[рэдагаваць] Крыніцы
- Мартынаў В. У. Семіётыка // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 14.
- Joseph Ransdell. Some Leading Ideas of Peirce's Semiotic. — 1997.