Троцкае ваяводства
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
ТРОЦКАЕ ВАЯВОДСТВА, адміністрацыйная адзінка ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, існавала ў 1413—1795 гг.
Ваяводства было створана паводле пастановаў Гарадзельскай ўніі пры адначасовай ліквідацыі гарадзенскага і троцкага княстваў. Адміністрацыйным цэнтрам ваяводства быў горад Трокі. У складзе ваяводства было чатыры паветы: троцкі, упіцкі, гарадзенскі і ковенскі. Шляхецкія сеймікі склікаліся ў Троках, Панявежы, Гродне і Коўне. Ваяводства вылучала двух сенатараў, якімі былі троцкія ваявода і кашталян. Было ліквідавана ў час Трэцяга раздзелу Рэчы Паспалітай.