Халодная вайна
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
"ХАЛОДНАЯ ВАЙНА", тэрмін, якім азначаўся палітычны курс заходніх дзяржаваў у адносінах да СССР і краін сацыялістычнага блоку, у шырэйшым сэнсе — агульны стан міжнароднай палітыкі і палітычныя курсы абодвух геапалітычных блокаў (1940 – 1980-я). Упершыню сам тэрмін ужыты ў заходняй прэсе 2-й пал. 1940-х дзеля характарыстыкі напружанага міжнароднага становішча, якое склалася пасля 2-й сусветнай вайны. Палітыка "Х. в." выяўлялася ў гонцы ўзбраенняў, стварэнні ваенна-палітычных блокаў, інтэнсіўнай прапагандысцкай дзейнасці. Умоўным пачаткам "Х. в." лічыцца прамова Чэрчыля ў Фултане (1946).