Хасэ дэ Сан Марцін
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Хасэ дэ Сан Марцін (ісп.: José de San Martín; * 25 лютага 1778, Япею; † 17 жніўня 1850, Булонь/Францыя), паўднёваамерыканскі рэвалюцыянер, генерал, нацыянальны герой Аргентыны.
Сан Марцін нарадзіўся ў іспанскай сям'і ў Япею ў Віцэкаралеўстве Ла Плата, сучасная Аргентына. Рос у Іспаніі, потым пайшоў на службу ў іспанскую армію, даслужыўся да афіцэрскага чыну. Менавіта ў час службы, якой ён аддаў каля дваццаці гадоў жыцця, Сан Марцін паступова пераходзіць на пазіцыі змагароў за незалежнасць ў іспанскіх калоніях Паўднёвай Амерыкі.
У 1812 годзе Сан Марцін вяртаецца ў Аргентыну, дзе пачынае падрыхтоўваць і абучваць рэвалюцыйную армію для барацьбы з іспанскімі каланізатарамі. У 1817 годзе Сан Марцін пераходзіць з войскам паўстанцаў праз Анды, разбівае іспанскую армію ў бітве пры Чакабука і захапляе чылійскую сталіцу Санцьяга. У 1818 годзе, пасля вырашаючай перамогі над іспанскімі раялістамі ў бітве пры Майпу, Сан Марцін прыводзіць да ўлады нацыянальны ўрад, адмовіўшыся ад пасады прэзідэнта на карысць чылійскага генерала Бернарда О’Хігінса.
[рэдагаваць] Спасылкі
- redirect Template:WP/be/Commons
- Хосе де Сан Мартин, Хронос, Библиографический указатель (на рускай мове)
- Музей у доме Хасэ дэ Сан Марціна ў Булоні (Францыя) (на французскай мове)