Беларускі арабскі алфавіт
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
БЕЛАРУСКІ АРАБСКІ АЛФАВІТ, алфавіт на аснове арабскага пісьма, створаны ў XVI ст.[1] з-за патрэбы запісу беларускай мовы арабскімі літарамі. Складаўся з 28 графем, з наступнымі асаблівасцямі прыстасавання да беларускай фанетыкі:
- Для азначэння мягкіх гукаў "дз" і "ц" былі створаны графемы, адпаведна:
Гэтымі графемамі паслядоўна карысталіся яшчэ ў XVIII-XX ст.
- Для азначэння адсутных у арабскай мове гукаў "ж", "ч" і "п" ужываліся персідска-турэцкія графемы, адпаведна:
- Для азначэння гука "ў" асобную графему не ўводзілі, а карысталіся такой самай графемай, як для гука "в".
Беларускім арабскім алфавітам карысталіся беларускія татары. У свой час яны былі запрошаны для пасялення на беларускіх землях, і паступова, на працягу XIV-XVI ст., перасталі карыстацца ўласнай мовай і пачалі карыстацца старабеларускай, але запісанай арабскімі літарамі. Вядомая спадчына гэтай традыцыі пісьменнасці — гэта беларускія кнігі-кітабы. Існавалі і польскія тэксты, запісаныя арабскім пісьмом. Мяркуецца, яны з'явіліся не раней за XVII ст.
- ↑ Магчыма, яшчэ ў XV ст.
[рэдагаваць] Спасылкі
- Д-р Я. Станкевіч. Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом. [Адбітка з гадавіка Беларускага Навуковага Таварыства, кн. I.] – Вільня : Друкарня Я. Левіна, 1933 ; Менск : Беларускае коопэрацыйна-выдавецкае таварыства ″Адраджэньне″, 1991 [факсімільн.]. – 3-е выд.
- Kitabs, the unique highlight of the Belarusian language