Кальмарская унія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Кальмарская унія, палітычнае ўтварэнне, саюз скандынаўскіх каралеўстваў, у склад якога з 1397 па 1523 гады ўваходзілі Данія, Нарвегія і Швецыя. З сённяшняга пункту гледжання ў Кальмарскую унію ўваходзілі таксама Фінляндыя і Ісландыя, таму што Ісландыя пачынаючы з 1262 года ўваходзіла ў склад Нарвегіі, а Фінляндыя была захоплена Швецыяй у 1154 годзе. Да тэрыторыі Кальмарскай уніі таксама належылі Фарэрскія астравы, якія з 1035 года належылі Нарвегіі.