Ла-Пас
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ла-Пас (ісп. La Paz de Ayacucho), горад у Балівіі. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Ла-Пас. Фактычная сталіца дзяржавы. 1,6 млн. жыхароў. Галоўны эканамічны, фінансавы, навуковы і культурны цэнтр краіны.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Заснаваны ў 1548 іспанскім канкістадорам Алонса дэ Мендосай. Названы (La Paz – г.зн. мір) з нагоды прымірэння варагуючых паміж сабой іспанскіх заваёўнікаў. У 1809 у горадзе адбылося антыіспанскае паўстанне, якое стала пралогам да вайны іспанскіх калоній у Паўднёвай Амерыцы за незалежнасць. У 1825 вызвалены ад іспанскага панавання войскамі генерала А.Х.Сукрэ пасля яго перамогі над іспанскай арміяй пад Аякуча (так сфарміравалася поўная назва горада).
З 1898 фактычная сталіца Балівіі (афіцыйная – Сукрэ), рэзідэнцыя прэзідэнта і парламента. Пераезд кіраўніцтва краіны адлюстраваў змены ў балівійскай эканоміцы, выкліканыя спустошваннем сярэбраных шахт Патосі і пачаткам распрацоўкі алавянных радовішчаў каля Арура, і адпаведныя змены ў расстаноўцы сіл рэгіянальных эліт.
[рэдагаваць] Прыродныя ўмовы
Знаходзіцца ў Цэнтральных Андах, на вышыні каля 3700 м, у даліне аднайменнай ракі. Ла-Пас – самая высокагорная сталіца ў свеце.
[рэдагаваць] Насельніцтва
[рэдагаваць] Эканоміка
Галоўны прамысловы (да 75% усёй прадукцыі апрацоўчай прамысловасці краіны) і гандлёва-фінансавы цэнтр Балівіі.
Прамысловасць: харчовая, тэкстыльная, гарбарна-абутковая, цэментная, мэблевая, шкляная. Рамесніцкая вытворчасць вырабаў з епрамікі, золата, серабра.
[рэдагаваць] Транспарт
Вузел чыгунах і аўтадарог, у т.л. Трансамерыканская шаша. Міжнародны аэрапорт Эль-Альта.
[рэдагаваць] Архітэктура
Выдатныя пабудовы 18 ст. у стылі барока. У часткова рэканструяваным цэнтры – шматлікія жалезабетонныя будынкі 20 ст., на ўскраіне – індзейскія кварталы.
[рэдагаваць] Культурны ўплыў
Акадэмія навук, нацыянальны археалагічны і іншыя музеі, астранамічная абсерваторыя, 2 універсітэты.