Паўночны востраў (Новая Зеландыя)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Паўночны востраў — адзін з двух галоўных астравоў Новай Зеландыі, аддзелены ад Паўднёвага вострава пратокай Кука шырынёй 35 кіламетраў. На Паўночным востраве пражывае большая частка насельніцтва Новай Зеландыі, тут жа знаходзіцца самы буйны горад краіны — Окленд (1,3 мільёна жыхароў) і сталіца Велінгтон (300.000 жыхароў). Плошча вострава складае 114.597 км2. На востраве шмат актыўных вулканаў і гейзераў. Самым высокай гарой з'яўляецца вулкан Руапеху (вышыня 2.794 метры).