Эканомiка Балівіі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Агульныя звесткі
Аснова балівійскай гаспадаркі — гарнарудная прамысловасць экспартнага кірунку (каляровыя металы, прыродны газ). Апрацоўчая прамысловасць развіта слаба і складаецца з тэкстыльнай, харчасмакавай, метала- і нафтаперапрацоўчай галін. Асноўныя прамысловыя цэнтры — Ла-Пас, Санта-Крус, Сукрэ, Качабамба.
Сельская гаспадарка не забяспечвае патрэб краіны, хоць у ёй занята палавіна працаздольнага насельніцтва.
Адна з найбяднейшых краін Паўднёвай Амерыкі. Да 70% насельніцтва жыве за рысай беднасці. У спалучэнні з нізкімі тэмпамі роста насельніцтва і кароткай працягласцю жыцця гэта моцна стрымлівае развіццё эканомікі.
З 1985 у краіне рэалізуецца доўгатэрміновая праграма макраэканамічнай стабілізацыі і структурных рэформ. Асноўны інструмент - капіталізацыя шматлікіх дзяржаўных прадпрыемстваў, што ў балівійскім кантэксце азначае перадачу інвестарам 50% акцый і права кіравання прадпрыемствам узамен на інвестыцыі на працягу некалькіх гадоў непасрэдна ў прадпрыемства замест простай выплаты грошай дзяржаве.
Памер ВУП (2002) - 22,3 млрд. USD (2004). Эканамічны рост - каля 2,5-3% у год. Дэфіцыт бюджэта - каля 500 млн. USD (2004). Інфляцыя - 4-5% (2004), для параўнання - у 1985 даходзіла да 20 000%.
Да апошняга часу (пакуль не набраў моц экспарт энерганосьбітаў) знешні гандаль Балівіі быў дэфіцытны. Так, у 2002 экспарт склаў 1,3 млрд. USD, імпарт - 1,7 млрд. USD.
Галоўныя гандлёвыя партнёры — ЗША і Аргентына. У апошнія гады павышаецца роля Бразіліі.
Балівія моцна залежыць ад замежнай дапамогі ў фінансіраванні рэформ. На канец 2002 знешні доўг складаў 4,5 млрд. USD. Урад Э.Маралеса мае на мэце зменшыць гэтую залежнасць.
[рэдагаваць] Прамысловасць
Доля ў ВУП - прыкладна 35% (сельская гаспадарка - 17%, паслугі - каля 48%), у тым ліку апрацоўчай прамысловасці - 18%.
Прыродны газ - у апошнія гады стаў галоўным багаццем краіны, пасунуўшы на гэтай пазіцыі волава (моцная канкурэнцыя з боку краін Паўднёва-ўсходняй Азіі), золата і серабро. Расце вытворчась цынку.
Прадпрыемствы апрацоўчага сектара прамысловасці пераважна дробныя, мясцовага значэння.
[рэдагаваць] Энергетыка
Балівія энергетычна самадастатковая. Электрычнасці вырабляецца больш, чым спажываецца (адпаведна: 4,1 млрд. КВт*гадзін і 3,8 млрд. КВт*гадзін, 2002). Краіна валодае пятымі па велічыні ў Паўднёвай Амерыцы разведанымі запасамі нафты і другімі (пасля Венесуэлы) - прыроднага газу.
[рэдагаваць] Знешнеэканамічныя сувязі
Балівія - член Андскай супольнасці (Балівія, Венесуэла, Калумбія, Перу і Эквадор), асацыіраваны член Меркасур (таксама як Венесуэла, Калумбія, Перу, Чылі і Эквадор). У снежні 2004 абвешчаны планы аб'яднання дзвюх арганізацый у Паўднёваамерныканскую супольнасць нацый (па ўзору ЕС).
Сальда балівійскага знешняга гандлю ў 2004 дзякуючы газу стала станоўчым і склала 340 млн. USD. Плацёжны баланс застаецца адмоўным (прыкладна 300 млн. USD) з-за вялікага знешняга доўгу.