Unix
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Unix, UNIX, аперацыйная сістэма; першая версія распрацаваная ў 1960-1970-ых гг. групай супрацоўнікаў кампаніі AT&T з лабараторыі Bell Labs, у тым ліку Кенам Томпсанам, Дэнісам Рытчы і Дугласам МакІлраем. Сучасныя сістэмы Unix фармальна падзяляюцца на некалькі асноўных адгалінаванняў, распрацоўкай якіх займаліся і займаюцца AT&T і іншыя карпарацыі, а таксама некаторыя грамадскія супольнасці.
Правамі на выкарыстанне гандлёвай маркі UNIX у наш час валодае The Open Group, за правы на крынічны код сістэмы UNIX у наш час змагаюцца карпарацыі SCO Group і Novell (юрыдычная справа па гэтай спрэчцы зараз разглядаецца ў судзе). "UNIX"-сістэмамі маюць права называцца толькі тыя аперацыйныя сістэмы, якія поўнасцю адпавядаюць спецыфікацыі Single UNIX Specification і сертыфікаваныя на сумяшчальнасць з гэтым стандартам (АС, якія не адпавядаюць гэтаму крытэрыю, звычайна называюць "UNIX-падобнымі").
Звычайна Традыцыйнай Unix называюць сістэмы, падобныя сваім функцыянаваннем альбо на Version 7 Unix, альбо на UNIX System V.