Глікемічны індэкс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
ГЛІКЕМІЧНЫ ІНДЭКС, паказчык уплыву прадуктаў харчавання на ўзровень цукру ў крыві пасля іх ужывання. Індэкс адлюстраванне параўнання рэакцыі арганізма на прадукт з рэакцыяй арганізма на чыстую глюкозу, у якой ГІ роўны 100. Ва ўсіх астатніх прадуктаў ён мяняецца ад 0 да 100 і болей ў залежнасці ад таго, як хутка яны засвойваюцца. Калі прадукту прысвойваецца нізкі ГІ, гэта азначае, што пры яго ўжыванні ўзровень цукру ў крыві паднімаецца павольна. Чым вышэй ГІ, тым хутчэй падымаецца ўзровень цукру ў крыві пасля ўжывання прадукта і тым вышэй будзе аднамаментны ўзровень цукру ў крыві пасля прыёму ежы. ГІ прадукта залежыць ад некалькіх фактараў - від вугляводаў якія ён змяшчае, колькасць клятчаткі што ён змяшчае, як доўга прадукт падвяргалі цеплавой апрацоўцы, змест бялкоў і тлушчоў.
[рэдагаваць] Вынаходніцтва ГІ
Паняцце ГІ было ўпершыню ўведзена ў 1981 доктарам Дэвідам Джэнкінсам, прафесарам універсітэта Таронта ў Канадзе, каб вызначыць, якое харчаванне найболей спрыяльна для людзей, хварэючых на дыябет. У той час дыета для людзей з дыябетам была заснаваная на сістэме вугляводнага разліку і была вельмі складаная і не заўсёды лагічная. Разлік вугляводаў палагаўся на тым, што ўсе прадукты, якія змяшчаюць цукар аказваюць аднолькавае дзеянне на ўзровень цукру ў крыві. Джэнкінс быў адным з першых навукоўцаў, які ўсумніўся ў гэтым і стаў даследаваць, як рэальныя прадукты харчавання паводзяць сябе ў арганізмах рэальных людзей. Была пратэставана вялізная колькасць распаўсюджаных прадуктаў. Некаторыя вынікі былі дзіўнымі. Напрыклад, марожанае, нягледзячы на высокі змест у ім цукру, мела значна меншы эфект на ўзровень цукру ў крыві, чым звычайны хлеб. На працягу 15 гадоў медыкі-даследчыкі і навукоўцы па ўсім свеце тэставалі ўплыў прадуктаў харчавання на ўзровень цукру ў крыві і распрацавалі новае паняцце класіфікацыі вугляводаў, заснаванае на ГІ.
Для вызначэння ГІ праводзілася серыя эксперыментаў, падчас якіх добраахвотнікі ўжывалі розныя прадукты харчавання змяшчаючыя пэўную колькасці вугляводаў (50 г.), а на працягу наступных двух-трох гадзін кожныя 15 хвілін на працягу першай гадзіны і затым кожныя паўгадзіны браўся аналіз крыві на вызначэнне ўзроўня цукру. Па выніках аналізаў складаўся графік узроўня цукру ў крыві. Гэты графік параўноўваўся з графікам аналізаў пасля прыняцця 50 г. парашка чыстай глюкозы.
[рэдагаваць] Карысць ведання аб ГІ
Для большасці людзей ў большасці выпадкаў ежа з нізкім ГІ пераважней. Павольнае пераварванне ежы і паступовыя ўздым і спад цукру ў крыві пры нізкім ГІ дапамагае людзям з дыябетам кантраляваць цукар. Выключэнне складаюць толькі спартоўцы, для якіх ежа з высокім ГІ можа быць карысная падчас і пасля спаборніцтваў - ежа з высокім ГІ дапамагае хутка аднавіць сілы для наступнага спаборніцтва. Ежа з нізкім ГІ, з'едзеная за 2 гадзіны да спаборніцтва, можа дапамагчы спартоўцам, забяспечваючы цягліцы павольна вылучаемай энергіяй. Гэты жа эфект можа таксама дапамагчы здаровым людзям схуднець.
[рэдагаваць] Хлебная адзінка
Іншыя даследчыкі бралі за стандарт для вымярэнняў не глюкозу, а белы хлеб.