Маоры (мова)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Маоры (Te Reo Maori), палінэзійская мова карэннага насельніцтва Новай Зеландыі — маоры. Колькасць носьбітаў мовы складае ад 50.000 да 70.000 чалавек, пры гэтым каля 100.000 чалавек разумеюць мову, але не размаўляюць на ёй рэгулярна (агульная колькасць маорыйскага насельніцтва дасягае 530.000 чалавек). Побач з англійскай і новазеландскай мовай глуханямых, маоры з'яўляецца афіцыйнай мовай Новай Зеландыі. Найбліжэйшымі па радству мовамі з'яўляюцца самоа і гавайская мова.