Санта-Крус-дэ-ла-Сьера
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Санта-Крус-дэ-ла-Сьера (ісп. Santa Cruz de la Sierra), горад у Балівіі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Санта-Крус. 1,4 млн. жыхароў (2006).
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Заснаваны ў 1560 іспанскім канкістадорам Ньюфла дэ Чавесам, які даў гораду імя, што значыць «Свяшчэнны крыж гор», у гонар свайго раднага горада ў Экстрэмадуры, Іспанія. Першапачаткова горад знаходзіўся ў 220 км на ўсход ад цяперашняша месца. Перанос пасялення быў зроблены з-за канфліктаў з мясцовым індзейскім насельніцтвам у 1592.
[рэдагаваць] Прыродныя ўмовы
Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Балівіі, на вышыні 416 м над узроўнем мора. Клімат субтрапічны, сонечны. Перыядычныя халодныя вятры з аргентынскіх пампасаў. Дажджлівыя месяцы – студзень і люты (г.зн. летнія). Сярэднегадавая тэмпература +21 градус.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Насельніцтва гэтай часткі краіны ўжывае свой дыялект іспанскай мовы – Camba.
[рэдагаваць] Эканоміка
Нафтапрерапрацоўчая, харчовая, гарбарная прамысловасць.
[рэдагаваць] Транспарт
Звязаны чыгункай з Аргентынай і Бразіліяй. Сетка аўтадарог.
Буйнейшы ў Балівіі міжнародны аэрапорт.
[рэдагаваць] Архітэктура
Выдатная іспанская каланіяльная архітэктура, у тым ліку сабор 16 ст. і шматлікія іезуіцкія місіі.
[рэдагаваць] Культурны ўплыў
Універсітэт.