Брэст
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Шаблён:Test-WP/be/Горад
Брэст (па-руску: Wp/be/Брест) — горад у Беларусі, цэнтр Брэсцкай вобласці і Брэсцкага раёну. Брэст з'яўляецца адным з найстарэйшых гарадоў Беларусі пасля Полацка, Віцебска і Турава. Сучасны Брэст — буйны прамысловы, транспартны і культурны цэнтр краіны. Геаграфічныя каардынаты: +52° 6', +23° 41'.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» як горад Кіеўскай Русі пад назваю Бярэсце (або Берасце). Па аднаму з тлумачэнняў, назву Брэст горад атрымаў праз спецыфіку польскай мовы – польскі варыянт назвы запісваўся як Brześć, перанесены ў рускую мову (19 ст.) як Брест, потым у беларускую як Брэст. Таксама ўжывалася назва Брэст-Літоўск. У 1921 годзе горад атрымаў новую назву — Брэст-над-Бугам, якая праіснавала да 1939 года.
[рэдагаваць] Гісторыя
Першыя гістарычныя згадкі пра горад у «Аповесці мінулых гадоў» датуюцца 1019 годам. Гарадзішча старажытнага Бярэсця знаходзілася на невялічкім мысе, які ўтварыўся на месцы зліцця Мухаўца з Заходнім Бугам.
У 1390 годзе Брэст атрымаў магдэбургскае права. У 1596 годзе ў Свята-Мікалаеўскай царкве была падпісаная Берасцейская унія, па якой адбылося аб'яднанне каталіцкай і праваслаўнай царквы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе горад увайшоў у склад Расійскай Імперыі. Пасля далучэння беларускіх земляў да Расіі ўездны горад Брэст-Літоўск уваходзіў з 1799 году ў склад Літоўскай губерніі, у 1801 годзе быў далучаны да Гродненскай губерніі.
Пачынаючы з 30-х гадоў 19-га стагоддзя ў Брэсце будавалі крэпастныя пабудовы. З 9 (22) снежня 1917 году па 3 верасня 1918 году ў Брэсце праходзілі мірныя перамовы паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, у выніку чаго быў падпісаны Брэст-Літоўскі мір. У 1919 годзе Брэст захапілі палякі. 22 верасня 1939 году Брэст-над-Бугам быў перададзены Чырвонай Арміі і ўвайшоў у склад СССР пры падзеле Польшчы па пакту Молатава - Рыбентропа. 8 траўня 1965 году Брэсцкая крэпасць была ўганаравана званнем крэпасць-герой, з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
[рэдагаваць] Эканоміка
Брэст — буйны прамысловы цэнтр Беларусі. Сёння ў горадзе дзейнічае звыш 50 прадпрыемстваў прамысловасці. У Брэсце працуюць электрамеханічны і электралямпавы заводы, завод газавага абсталявання «Брэстгазаапарат», прадпрыемства «Цветатрон» па вытворчасці мікраэлектронікі, прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці.
[рэдагаваць] Раёны і мікрараёны
Раёны: Ленінскі, Маскоўскі.
Мікрараёны: Адамкова, Бярозаўка, Вулька-Падгорская, Вычулкі, Граеўка, Дуброўка, Задворцы Новыя, Задворцы Старыя, Кіеўка, Кавалёва, Кацін Бор, Лысая Гара, Паўднёвы, Плоска, Пугачова, Рэчыца, Трышын, Усход.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Насельніцтва горада ў 2004 годзе складала 298,3 тысячы чалавек.
[рэдагаваць] Адукацыя
32 агульнаадукацыйныя школы.
Вышэйшыя навучальныя ўстановы: Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт, Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна
[рэдагаваць] Транспарт
Брэст з'яўляецца адным з найважнейшых транспартных вузлоў Беларусі. У 1981 годзе ў Брэсце з'явіліся першыя тралейбусы, на сённяшні дзень колькасць тралейбусных маршрутаў горада дасягнула васьмі.
У 12 кіламетрах у паўночна-усходнім напрамку ад Брэста знаходзіцца Брэсцкі аэрапорт (міжнародны код – BQT), які быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1976 годзе. У 1986 годзе Брэсцкаму аэрапорту нададзены статус міжнароднага, магчымая колькасць пасажыраў складае 400 чалавек за гадзіну.
[рэдагаваць] Культура
У Брэсце дзейнічае тэатр драмы і музыкі, лялечны тэатр, кінатэатр «Беларусь», адбываецца міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа» і фестываль беларускага нацыянальнага кіно. У рэпертуары Брэсцкага лялечнага тэатра сёння каля 30 дзіцячых і сямейных спектакляў.
[рэдагаваць] Спорт
У горадзе дзейнічаюць 18 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. У мікрараёне Кіеўка размешчаны стадыён «Лакаматыў». У абласным спартыўным комплексе «Брэсцкі» адбываюцца трэніроўкі і гульні футбольнага клуба Дынама Брэст.
[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў
Сімвалам горада з'яўляецца мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», урачыстае адкрыццё якога адбылося 25 верасня 1971 году. Пабудова мемарыялу ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам народнага архітэктара СССР У.А.Караля.
Музеі: Археалагічны музей «Бярэсце», музей «Выратаваныя каштоўнасці», музей прыроды, музей горада Брэста, краязнаўчы музей, музей чыгуначнай тэхнікі, музей авіацыі і касманаўтыкі (у мікрараёне Ўсход).
Храмы: Свята-Сімеонаўскі кафедральны сабор — старэйшы праваслаўны храм горада, Свята-Нікалаеўская царква, Свята-Васкрасенскі собор.