Лінус Торвальдс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Лінус Бенедыкт Торвальдс (нар. 28 снежня 1969 у Хельсінкі, Фінляндыя), фінскі праграміст, сусветна вядомы як арганізатар распрацоўвання ядра Linux. Цяпер выконвае ролю каардынатара гэтага праекту.
У пач. 1990-ых гг. Лінус пачаў распрацоўваць аналаг Minix (аперацыйнай сістэмы Э.Танэнбаўма), UNIX-падобную аперацыйную сістэму для ПК. Цяпер Linux працуе на мностве іншых архітэктур.
[рэдагаваць] Біяграфія
Лінус нар. у Хельсінкі, сталіцы Фінляндыі, у сям'і журналістаў Ганны і Нільса Торвальдсаў. Абодва бацькоў былі ў свой час студэнцкімі актывістамі Хельсінскага універсітэту ў 1960-ых гг. Бацька Лінуса быў камуністам, у сяр. 1970-ых гг. вучыўся ў Маскве.
Лінус Торвальдс вучыўся ў Хельсінскім універсітэце ў 1988 — 1996, пры канцы вучобы атрымаў магістарскае званне па камп'ютарных тэхналогіях (тэма магістарскай работы: Linux: пераносная аперацыйная сістэма.
З жонкай пазнаёміўся на ўводных курсах у камп'ютарнай лабараторыі універсітэта. Лінус даў усёй групе заданне даслаць яму са сваіх персанальных камп'ютараў ліст. Тады яго будучая жонка (слухачка гэтых курсаў) даслала Лінусу e-mail, у якім запрасіла яго на сустрэчу. Цяпер у сям'і Торвальдсаў тры дачкі: Патрысія Міранда (нар. 5 снежня 1996), Даніэла Яланда (нар. 16 красавіка 1998) і Цэлестыя Аманда (нар. 20 лістапада 2000).
Торвальдс разам з сям'ёй пераехаў у Сан Хасэ, Каліфорнія. У чэрвені 2004 Торвальдсы пераехалі ў Портланд, Арыгон, бліжэй да працоўнага месца Лінуса.
Лінус працаваў у кампаніі Transmeta з лютага 1997 па чэрвень 2003, зараз працуе у Лабараторыі Адкрытых Крынічных Кодаў, калектыўна створанай многімі карпарацыямі.