Рымская Імперыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Рымская імперыя (па-лацінску: Imperium Romanum) — дзяржаўнае ўтварэнне, якое існавала паміж 6 стагоддзем да н.э. і 5 альбо 6 стагоддзем н.э. з цэнтрам у горадзе Рым. Форма дзяржаўнай улады Рыму неадначасова змянялася на працягу гісторыі: Рым прайшоў шлях ад Царскага перыяду да Рэспублікі і канчаткова да Імперыі, кіраванне якой ажыццяўлялася кайзерам (імператарам). З невялікага паселішча Рым ператварыўся ў імперыю, у грамадскую форму і ў універсалістычную ідэю (imperium sine fine – "бязмежная імперыя").
|
[рэдагаваць] Гістарычны агляд
Перыядызацыя гісторыі Старажытнага Рыма заснавана на формах кіравання, якія, у сваю чаргу, адлюстроўвалі сацыяльна-палітычныя ўмовы: ад царскай улады ў пачатку гісторыі да імперыі-дамінату ў яе канцы.
[рэдагаваць] Царскі перыяд
Старажытнарымскія крыніцы датуюць заснаванне Рыма 753 годам да н. э.; гэты момант пазней сталі лічыць пачаткам летавылічэння (ab urbe condita). Тэрыторыя сямі пагоркаў, на якіх згодна паданню ўзнік Рым, была заселена яшчэ да заснавання горада плямёнамі лацінаў і сабінэраў. З раскіданых па наваколлю невялічкіх вёсак і ўтварыўся нарэшце Рым. Неўзабаве да ўлады ў Рыме прыйшлі этрускія каралі, а эпоха іх кіравання атрымала ў гістарычных крыніцах назву царскага перыяду. Пры этрусках адбылося значнае эканамічнае ўзмацненне Рыма: горад-краіна ажыццяўляў кантроль над дзвюма буйнымі гандлёвымі шляхамі — Віа Лаціна ("лацінскі шлях", Via Latina) і Віа Салярыя ("саляны шлях", Via Salaria).
Згодна некаторым легендам, царскі перыяд рымскай гісторыі мае непасрэднае дачыненне да гісторыі Троі: выжыўшых траянцаў прывёў за сабой на тэрыторыю Лацыі Энэй, сын Анхіза і багіні Венеры. Але гэтыя міфалагічныя паданні і легенды з'явіліся некалькімі стагаддзямі пазней і ўжо пасля заснавання Рыму, і таму не вытрымліваюць крытыкі.
Моцны ўплыў на культурнае станаўленне Рыму аказалі этрускі, менавіта праз этрускаў у рымскі быт прасачыліся элементы грэцкай культуры. Прыкладамі таму з'яўляюцца этрускія лічбы, грэцка-этрускае пісьмо, з якога пазней утварыўся лацінскі алфавіт, этрускае яснабачанне, а такасма пахавальны рытуал, які найбольш яскрава праявіўся некалькі пазней у баях гладыятараў. Скінуўшы з сябе цяжар улады этрускіх каралей прыкладна ў 500 годзе да н.э., Рым хутка пачаў узмацняць свой уплыў у Італіі. Апошні рымскі кароль этрускага паходжання — Луцый Тарквіній Супербус (Луцый Тарквіній Горды) — быў згнаны рымлянамі пад кіраўніцтвам Луцыя Юнія Брута з Рыма; згодна паданню, падставай для гэтага і апошняй кропляй цярпення грамадзян стала згвалтаванне аднім з сыноў караля дабрадзейнай рымскай жанчыны па прозвішчу Лукрэцыя.
[рэдагаваць] Рэспубліка
[рэдагаваць] Знешнія спасылкі
Гэта — накід будучага артыкула. Калі можаце, дапоўніце яго, калі ласка.
Катэгорыі: Накіды | Рымская Імперыя | Гісторыя Італіі